За незаконную транспарціроўку мядзвежых лап на тэрыторыю Кітая арыштаваныя двое расейцаў на мяжы з Расіяй у рэгіёне Унутраная Манголія, паведамляе інфармацыйны партал Shanghaiist.

Гэты выпадак назвалі найбуйнейшым у гісторыі кантрабандным увозам лап мядзведзя ў Кітаі. Па падліках спецыялістаў мангольскай мытні, 213 лап мядзведзя было ўтоена ў шынах расійскага пасажырскага фургона. У Кітаі гэтая партыя лап магла б быць прададзеная больш чым за 5000 юаняў (каля $800) за 1 кг.

У Расіі 1 кг мядзведжых лап каштуе каля 400 юаняў (каля $60). Кантрабанда лап мядзведзя — адна з некалькіх формаў жорсткага абыходжання з жывёламі, у Кітаі заканадаўча забаронена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?