Паводле звестак Белстата, у студзені—маі гэтага года рэалізацыя гарэлкі скарацілася на 11,6% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам. Летась назіраўся рост продажу гэтага алкагольнага напою.
За пяць месяцаў прададзена 4 млн. 348,6 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб'ёме продажу алкаголю склала 48,1% (у студзені—маі 2012 года — 50,6%).
У студзені—маі 2013 года праз рознічную (гандлёвую) сетку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 8 млрд. 743,1 млн. рублёў, што ў рознічным тавараабароце гандлю складае 11,5%.
Піва за пяць месяцаў гэтага года прададзена 13 млн. 983,3 тыс. дал, што на 6,1% больш за аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў аульным аб'ёме продажу алкаголю склала 15,5% (за студзень—май 2012-га — 13,5%).
Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 643,2 тыс. дал (на 22,7% менш), вінаградных він — 1 млн. 403,7 тыс. дал (на 15,8% больш), пладовых він — 4 млн. 410 тыс. дал (на 7,5% менш). Пладовыя віны занялі 21,9% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—маі 2012 года — 22%).
Каньяку і брэндзі прададзена 141,9 тыс. дал (на 48,3% больш), пеністых він і шампанскага — 527,4 тыс. дал (на 8,7% менш), слабаалкагольных напояў — 351,3 тыс. дал (на 5,7% больш).