Ніхто не ідэальны. Не важна, чыя была віна, але ты з гарачкі нагаварыла любімаму чалавеку мноства непрыемных рэчаў, ды і ён не маўчаў. Але мінуў час, ты астыла і зараз не ведаеш, як падысці да каханага чалавека і прапанаваць мір.

Прыслухайся да парады Элізабэт Тэйлар, якая казала: «Выпі крышачку, напамадзь вусны і збярыся!». Збярыся і прапануй свайму мужчыну мір.

1. Скажы гэта адным сказам. Мы можам сварыцца за драбніцу: за грошы, за тое, хто сёння мые посуд ці што глядзець па тэлевізары. Але гэта ўсё толькі вярхоўка айсберга. На самай справе прычынай сваркі становяцца іншыя, значна больш глыбокія эмоцыі. Мы можам ініцыяваць сварку з-за няўпэўненасці ў сабе, таму што мы адчуваем сябе нявартымі свайго партнёра.

Часам сварка становіцца праявай нашага страху быць пакінутым. Яшчэ мы часта сварымся, бо адчуваем, што прыкладаем значна больш намаганняў для падтрымання адносін, чым наш партнёр.

Важна ўсвядоміць, што менавіта цябе турбуе, і сказаць пра гэта. Будзь кароткай. Скажы, напрыклад: «Мне страшна, калі ты прапаў на ўвесь вечар і не тэлефанаваў, бо я баюся, што ты з іншай жанчынай». Або: «Я не адчуваю, што мая праца па хаце належным чынам шануецца». Твая задача не абвінаваціць, а растлумачыць, якія твае перажыванні выклікалі сварку.

2. Напішы яму ліст. Часам вельмі цяжка падабраць патрэбныя словы, якія не будуць атакаваць твайго мужчыну, а раскажуць пра тваіх эмоцыях. Акрамя таго, у вуснай форме бывае цяжка данесці сваю думку да суразмоўцы, бо ён не гатовы цябе слухаць. У такім выпадку напішы ліст.

Вынесі на паперу ўсё, што ты хочаш сказаць. Перачытай. Прааналізуй інтанацыю тэксту і вырашы, ці адпавядае яна тваім эмоцыям, ці перадае належным чынам твой стан. Унясі патрэбныя выпраўленні. І не дасылай ліст электроннай поштай! Раздрукуй яго, а лепш — напішы ад рукі і прынясі свайму хлопцу. Хай прачытае ў тваёй прысутнасці і скажа, што ён думае.

3. Зрабі падарунак са значэннем. Калі ты купіш гатовую рэч, ён можа вырашыць, што ты спрабуеш адкупіцца. Таму ўкладзі ў падарунак намаганні і час, а значыць — сваё сэрца, сваю любоў, сваё шкадаванне. Напрыклад, намалюй паштоўку. Або з дапамогай спецыяльных фарбаў і трафарэта напішы на футболцы «Прабач мне!». Ён не зможа доўга крыўдзіцца, калі ўбачыць цябе ў такім уборы.

4. Прысвяці яму час. Купі квіткі на канцэрт ці спартовае мерапрыемства, запрасі яго пакатацца на картынгу ці нават скокнуць з парашутам. Падумай, пра што твой любімы марыць. Здзейсні яго мару і пражыві яе разам з ім. Няхай ведае, што дзеля яго ты гатовая на подзвіг. Нават на канцэрт Rammstein.

5. Абдымі яго. Калі душа не ляжыць ні да аднаго з вышэйпералічаных спосабаў, памятай, што дотык — лепшы спосаб выказаць сваю любоў і ўвагу. Усяго 20-секундныя абдымкі паніжаюць ў крыві ўзровень картызолу — гармону стрэсу — і павышаюць ўзровень аксітацыну, які адказвае за пазітыўныя эмоцыі. Абдымкі ўплываюць на ўчасткі мозгу, адказныя за пачуцце даверу, а значыць твой партнёр адразу ж адчуе да цябе прыхільнасць. Самы час прашаптаць яму на вуха: «Я люблю цябе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?