З 1 ліпеня Нацыянальная авіякампанія «Белавія» павялічвае частату палётаў у Кіеў (Украіна) да 12 разоў на тыдзень. Дадатковыя рэйсы будуць ажыцяўляцца ў панядзелак вечарам і сераду раніцай пераважна на самалётахCRJ-100 /200.
Як паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю РУП «Нацыянальная авіякампанія «Белавія» Ірына Баранава, павелічэнне частаты выканання рэйсаў звязана з умацаваннем дзелавых сувязяў Беларусі і Украіны, ростам попыту ў
Апрача таго, авіякампанія разлічвае на павышэнне колькасці транзітных пасажыраў, якія падарожнічаюць з Кіева цераз Мінск па сетцы маршрутаў «Белавія». Разам з гэтым палепшацца стыкоўкі беларускіх рэйсаў у кіеўскім аэрапорце «Барыспаль» з украінскімі авіяперавозчыкамі, што дазволіць хутчэй дабрацца да любога аэрапорта Украіны.