Петыцыя па Беларусi: Свабоду палiтвязням

Паважаны прэзiдэнт Лукашэнка!

«Мiжнародная амнiстыя» заклiкае да неадкладнага i безумоўнага вызваленьня мiрных дэманстрантаў, якiя былi затрыманы органамi бяспекi падчас дэманстрацыяў у сувязi з вынiкамi апошнiх выбараў прэзiдэнта Беларусi. «Мiжнародная амнiстыя» жадае нагадаць беларускаму ўраду, што ён падпарадкоўваецца Канвенцыі ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах, артыкул 19 якой кажа аб тым, што «кожны мае права на свабоду волевыяўленьня».

Тыя, хто падпісаў Петыцыю, падтрымліваюць афіцыйныя патрабаваньні «Міжнароднай амністыі» і заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх, хто быў затрыманы за законнае і мірнае выяўленьне сваіх поглядаў. Беларускія ўлады павінны гарантаваць цьвёрдае выкананьне міжнародных стандартаў па правах чалавека у дзеяньнях міліцыі, што дэманстранты не зьбіваюцца і не паддаюцца іншым формам гвалту.

Падпісаньнем гэтай Петыцыі мы таксама заклікаем беларускія ўлады вызваліць усіх вязняў сумленьня, якія зьняволены на працягу некалькіх гадоў, неадкладна і безумоўна.

Мы заклікаем беларускія ўлады гарантаваць сябрам арганізацый «Зубр», «Беларуская асацыяцыя студэнтаў», «Малады фронт», руху «Хопіць» і ўсім мірна пратэстуючым грамадзянам свабоду ад судовага перасьледу і прыгнёту проста за негвалтоўнае выкарыстаньне сваіх правоў на свабоду волевыяўлення, сходаў ды аб’яднаньняў.

Паставіць свой подпіс пад пэтыцыяй можна па гэтым адрасе.

Водгукі падпісантаў

www.belarus-actions.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0