Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 19 чэрвеня прынялі ў двух чытаннях папраўкі ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях узмацнення мер адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення.

У прыватнасці, канфіскацыя будзе магчымая, калі грамадзянін, затрыманы за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення, падвяргаўся адміністрацыйнаму спагнанню цягам года за аналагічныя злачынствы.

Пры гэтым канфіскацыя будзе магчымая не залежна ад таго, хто валодае аўтамабілем, за выключэннем выпадкаў ўгону або гвалтоўнага завалодання транспартам.

Па словах генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, магчымасць канфіскацыі аўтамабіля адпавядае палажэнням Канстытуцыі, так як «ажыццяўленне права ўласнасці не павінна ўшчамляць інтарэсы іншых асоб».

Законапраект прадугледжвае павелічэнне да ста базавых велічынь штрафу, якi накладаецца ў адміністрацыйным парадку за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення,
перадачу кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання агляду. Дакументам таксама узмацняюцца меры крымінальнай адказнасці з дапамогай увядзення пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?