Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны заявіў журналістам 19 чэрвеня ў Мінску, што Нацыянальны банк Беларусі не бачыць перадумоваў да паслаблення курсу беларускага рубля.
«Цяпер макраэканамічных перадумоваў да паслаблення беларускага рубля няма. Я
к сітуацыя будзе развівацца да канца года, паглядзім, але пакуль перадумоў да дэвальвацыі рубля няма», — сказаў Надольны.
Ён падкрэсліў, што сёння сістэма курсаўтварэння арыентавана на попыт і прапанову. «Цяпер Нацбанк ажыццяўляе станоўчыя інтэрвенцыі, гэта значыць мы выкупляем лішак валюты, які ёсць на рынку, для таго каб не спрыяць залішняму ўмацаванню рубля», — сказаў Надольны.
Ён заявіў, што ў Нацбанку не пераследуюць мэты «моцнага ўмацавання рубля».Па словах Надольнага, калі ў далейшым сітуацыя на валютным рынку будзе спрыяць моцнаму паслабленню рубля, то Нацбанк будзе спакойна і стрымана каардынаваць гэты працэс для згладжвання рэзкіх ваганняў.
Прадстаўнік Нацбанка таксама адзначыў, што ёсць перадумовы для зніжэння стаўкі рэфінансавання.«Мы ў сваёй працы арыентуемся на макраэканамічныя паказчыкі работы эканомікі, — сказаў ён. — Калі гэтыя сегменты будуць функцыянаваць станоўча, то ёсць перадумовы для зніжэння стаўкі. Але рабіць гэта мы будзем паступова, спакойна, з аглядкай на працу эканомікі».
Надольны паведаміў, што тэмп прыросту рублёвых укладаў некалькі скараціўся.«Ці звязана гэта са зніжэннем стаўкі рэфінансавання, складана сказаць. Напэўна, гэта аказала пэўны ўплыў. Але прырост пакуль