19.06.2013 / 13:48

Да канца года ў Мінску адчыняць яшчэ чатыры гіпермаркеты 4

Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў.

Яны будуюцца на скрыжаванні пр. Незалежнасці і МКАД, у мікрараёне Лошыца, на вул. Прытыцкага, на скрыжаванні Даўгінаўскага тракта і МКАД (апошні — па продажы будаўнічых матэрыялаў).

Такім чынам, да канца 2013 года ў Мінску будуць функцыянаваць 19 гіпермаркетаў, а ў 2014 годзе плануецца ўвесці ў строй яшчэ 12 гандлёвых цэнтраў агульнай плошчай каля 80 тыс. кв.м.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Iва / Адказаць
19.06.2013 / 14:09
У Лошыцы ужо гiпермаркетау гэтых будзе больш, чым жылых дамоу. А дзе ж абяцаны фiзкультурна-аздарауленчы камбiнат для жыхароу Лошыцы? Цi у дзяржавы есць грошы толькi на Палацы ды Аквапаркi?
0
Vital / Адказаць
19.06.2013 / 14:56
так, згодны ФАК Лошыцы вельмі патрэбен, але за яго яшчэ ніхто і не браўся, нажаль ((
0
Пераферыя / Адказаць
19.06.2013 / 17:16
Минск стал мне в последнее время ненавистен из-за обилия гипермаркетов, казино, бесполезных дворцов и бесчисленного количества увеселительных заведений. Злит, но по факту этот город превращается в город - оазис роскоши посреди нищеты остальной Беларуси, складывается впечатление, что в Минске живут одни тунеядцы, бездельники и прочие любители хлеба и зрелищ, посещающие заведения, построенные за счет горба и пота остальных жителей моей многострадальной республики.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру