1 ліпеня на рынку «Курасоўшчына» ў Мінску пачнуць працу 100 гандлёвых пунктаў па продажы беларускіх нехарчовых тавараў.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 чэрвеня паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Вольга Лявошка.

Паводле яе слоў, прадпрымальнікі, якія гандлююць на рынках нехарчовымі таварамі, як правіла, прадаюць імпартны тавар.

«Адзіны рынак, на якім будуць гандляваць айчыннай прадукцыяй, — гэта „Курасоўшчына“.
У нас ёсць малыя прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю швейных вырабаў, тавараў лёгкай прамысловасці, яны будуць рэалізоўваць сваю прадукцыю на гэтым рынку», — адзначыла Лявошка.
Яна растлумачыла, што на гэтым рынку пачнуць працаваць прадпрымальнікі, якія раней працавалі на рынку стадыёна «Дынама».
«Яны за свой кошт устанавілі кіёскі на рынку «Курасоўшчына», — паведаміла прадстаўнік гарвыканкама.

Гэтая прадукцыя запатрабавана таксама прадпрымальнікамі і грамадзянамі з Расіі, Малдовы, Казахстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?