У нумары:
— Шматлікія беларускія сілавікі. У нямногіх краінах сілавы апарат мае такія памеры, як у нашай краіне. Агляд 12 беларускіх сілавых структур і іх найярчэйшых прадстаўнікоў.
— Мільёна даляраў будзе мала.
— Вежа Навагрудскага замка можа абрынуцца ў любы момант.
— Наступае кітайская божая кароўка. Чаму беларускай божая кароўка можа знікнуць?
— Прах эканомікі, альбо «Іржавае срэбра». Камертон Сяргея Ваганава.
За два месяцы — тры смяротныя прысуды. Гісторыі чалавечага падзення.
— Крыж на старой крыўдзе. Палеміка вакол справы сувязной Арміі Краёвай Веранікі Себасцяновіч з удзелам аўтара кнігі «Армія Краёва на Беларусі» Яўгена Сямашкі і Андрэя Пачобута.
— Малодшы брат Багушэвіча. Піша Уладзімір Содаль.
— Беларуская глыбіня: Гуканне Хрыста. Піша Павал Севярынец.
— Беларускія аквапаркі: дзе пакупацца пад дахам.
Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і праз інтэрнэт. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.
…А прачытаўшы газету, укіньце ў скрынку суседу.