Больш фотаў глядзіце тут.

Знаёмцеся, Твігі — вавёрка, якая любіць водныя лыжы. Яна спакойна катаецца на іх па цёпламу басейну, ідучы за цацачным катэрам, якім «кіруюць» яе цацачныя суродзічы.

Гэта прадстаўленне пачалося ў 1978 годзе, дзякуючы Чаку і Лу Эн Бэст. Яны выратавалі ваверчаня з вады, куды тое звалілася пасля моцнага ветру.

Вавёрка хутка адаптавалася ў доме сваіх выратавальнікаў, а неўзабаве выявіла незвычайны талент. Жывёлінка навучылася катацца па вадзе на цацачных водных лыжах.

Хутка гэтае адкрыццё перарасло ў папулярнае шоу, пра якое пісалі газеты і здымаліся перадачы для тэлеканалаў. Не адно пакаленне вавёрак удзельнічае ў ім да нашых дзён. Усіх іх аб’ядноўвае імя Твігі, водныя лыжы і любоў шматлікіх прыхільнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?