Вядомыя італьянскія мадэльеры Даменіка Дольчэ і Стэфана Габана былі ў сераду прысуджаныя да турэмнага зняволення тэрмінам у адзін год і восем месяцаў за ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Прысуд ім быў зачытаны ў зале суда ў Мілане ў іх адсутнасць. Падсудныя раней адкінулі прад'яўленыя ім абвінавачванні ва ўтойванні сотняў мільёнаў даляраў ад падатковых органаў.

Улічваючы складанасць і працягласць працэсу апеляцыі, яны наўрад ці апынуцца ў турме.

Пракурор Гаэтана Рута звярнуўся да суда з просьбай прысудзіць абвінавачаных да двух з паловай гадоў зняволення. Аднак суддзя прыняў рашэнне аб вынясенні меншага турэмнага тэрміну, з адтэрміноўкай выканання прысуду.

Прадстаўнік кампаніі Dolce & Gabbana адмовіўся пракаментаваць вынясенне прысуду дызайнерам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?