Міліцыя правяла праверку па факце размяшчэння ў інтэрнэце фотаздымкаў у жанры ню, зробленых у Гомелі, і не знайшла складу правапарушэння або злачынства.

Нагадаем, 17 чэрвеня ў сацыяльных сетках і на беларускіх парталах навін з’явіліся фотаздымкі, зробленыя ў Гомелі: на плошчы Леніна сфатаграфавана дзяўчына з аголенымі грудзямі. У той жа дзень у інтэрнэце з’явіўся фотаздымак аголенага мужчыны, які, мабыць, загарае, седзячы на падаконніку кватэры на праспекце Леніна ў цэнтры Гомеля.

«Што да дзяўчыны, то фотаздымак быў зроблены, а пятай гадзіне раніцы, і грамадскі парадак парушаны не быў. Мужчыну ж фатограф зняў выпадкова, ён спецыяльна не пазіраваў, знаходзіўся ў сябе ў кватэры, рабіў рамонт, магчыма, горача было, гэта добрапрыстойны адукаваны грамадзянін», — пракаментаваў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Мазепін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?