У сувязі з паступленнем вельмі цёплага паветра з поўдня Заходняй Еўропы днём у пятніцу, 21 чэрвеня, у заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі паветра прагрэецца да +30 .. +33°С.

22 чэрвеня, у суботу, на тэрыторыю нашай краіны пачнуць паступаць вільготныя і вельмі цёплыя паветраныя масы з Міжземнага мора.

Кароткачасовыя дажджы з навальніцамі пройдуць месцамі, пры навальніцах вецер будзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ў ноч на суботу +13 .. +20°С, дзённы максімум складзе +24 .. +29 ° С, на захадзе Беларусі будзе горача, там паветра нагрэецца да +30 .. +34°С.

Глядзі таксама: Як ратавацца ад спёкі?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0