Прыкладна 50% мужчын ва ўзросце ад 40 да 70 гадоў пакутуюць ад імпатэнцыі, расце і колькасць ахвяр гэтага засмучэння сярод тых, каму за 20 і за 30. Прычыны імпатэнцыі самыя розныя, але самую галоўную адмоўную ролю адыгрывае лад жыцця мужчыны. Журналісты The Daily Mail прыдумалі анлайн-калькулятар, які прадказвае, ці стане той ці іншы мужчына ахвярай эрэктыльнай дысфункцыі. Для разліку рызык выкарыстоўваецца розная інфармацыя пра здароўе і звычкі мужчыны.

Да прыкладу, 50-гадовы мужчына, які паліць і пакутуе ад павышанага крывянога ціску, валодае рызыкай развіцця імпатэнцыі ў 14%, што ўдвая больш, чым у яго аднагодка, які не курыць і не з'яўляецца гіпертонікам.

40-гадовы гіпертонік, які не паліць і мае праблемы з сэрцам, мае рызыку развіцця імпатэнцыі ў 8%, што на 10% больш, чым у яго здаровых аднагодкаў.

Мужчыны сярэдніх гадоў з дыябетам, хваробамі сэрца, падвышаным крывяным ціскам і курэннем пакутуюць ад праблем у ложку ў 8 разоў часцей, чым іх здаровыя аднагодкі.

У цэлым, лад жыцця — вызначальная прычына імпатэнцыі ў моцнага полу. Зрэшты, у самых маладых ахвяр імпатэнцыі (тых, каму за 20) асноўныя прычыны звязаныя больш з псіхалогіяй, а не з фізіялогіяй. Сваю негатыўную ролю грае стрэс.

На шчасце, у пераважнай большасці выпадкаў імпатэнцыя з'яўляецца вылечным засмучэннем. І зварот да спецыялістаў дапаможа мужчынам вярнуць сабе радасці ў ложку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?