У натоўпе, які сустракаў футбаліста Дэвіда Бэкхэма ва ўніверсітэце Тунцзы ў Шанхаі, з-за цісканіны параненыя прынамсі сем чалавек.

Відавочцы кажуць, што насустрач Бэкхэму накіраваліся каля тысячы фанатаў. Ён прыляцеў у Шанхай, каб сустрэцца з гульцамі футбольнай каманды універсітэта Тунцзы ў рамках свайго сямідзённага візіту ў Кітай.

Фанаты прарвалі шэрагі паліцыі. Пацярпелі і паліцыянты, і студэнты, і ахова ВНУ.

У выніку сустрэча Бэкхэма з мясцовымі футбалістамі не адбылася. Паліцыя абяцае расследаваць інцыдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?