У Санкт-Пецярбургу 21 чэрвеня адбылася сустрэча першага віцэ-прэм’ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі са старшынёй праўлення ААТ «Сбербанк Расіі» Германам Грэфам.

Як паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Расіі, падчас перамоў абмеркаваны пытанні прасоўвання беларускага экспарту ў РФ з выкарыстаннем крэдытных рэсурсаў ААТ «Сбербанк Расіі».

Нагадаем, 20 чэрвеня ў межах удзелу беларускай дэлегацыі ў ХVII Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме Уладзімір Сямашка сустрэўся таксама з намеснікам старшыні ўрада Расіі Аркадзем Дварковічам, старшынёй праўлення ААТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам і генеральным дырэктарам Дзяржкарпарацыі «Расатам» Сяргеем Кірыенкам. З апошнім Сямашка абмеркаваў актуальныя пытанні будаўніцтва Беларускай АЭС і ўзгадніў падыходы па сумесных дзеяннях у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энергетыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?