«Пытанне адмены смяротнай кары ляжыць не ў прагматычнай плоскасці, а ў— заявіў старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік парламенцкай працоўнай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары Мікалай Самасейка, выступаючы 21 чэрвеня ў Мінску на круглым стале «Рэлігія і смяротная кара». Мерапрыемства праводзіцца Радай Еўропы ў супрацоўніцтве з беларускімі ўладамі.маральна-духоўным аспекце, яно выходзіць далёка за межы права»,
«Пытанне адмены смяротнай кары вельмі актуальнае, на працягу гісторыі грамадства яе прымяненне заўсёды выклікала гарачыя спрэчкі, працягваюцца яны і цяпер», — канстатаваў Самасейка.
«Нам важна ведаць, якія слаі грамадства як ставяцца да смяротнай кары і да яе адмены, важна ведаць меркаванне рэлігійных канфесій па гэтым пытанні», — сказаў дэпутат.Ён адзначыў, што сённяшні круглы стол важны тым, што дасць магчымасць усім бакам яшчэ раз абмяняцца меркаваннямі па гэтым значным пытанні.
У сваю чаргу генеральны дырэктар па правах чалавека і вяршэнстве права Рады Еўропы Філіп Буая адзначыў, што тры гады таму быў у Мінску і абмяркоўваў пытанні, якія тычацца адмены смяротнай кары.
«Рэакцыя ў цэлым была пазітыўнай, і я пакідаў Мінск перапоўнены надзеямі», — сказаў Буая.Аднак, «са шкадаваннем» канстатаваў ён, за мінулы час у Беларусі былі вынесены новыя смяротныя прысуды, некаторыя з іх прыведзены ў выкананне.
«Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, усе мы з нецярпеннем чакаем, калі Беларусь прыме адпаведныя меры і зможа па праве заняць сваё месца ў еўрапейскай сям’і.— сказаў ён. — Мы разумеем, што працэс адмены смяротнай кары патрабуе часу і актыўнага ўдзелу палітычных дзеячаў, якія часам мусяць ісці насуперак грамадскай думкі».
Кіраўнік прадстаўніцтваў Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора падкрэсліла, што ЕС займае прынцыповую пазіцыю па гэтым пытанні і заклікае ўсіх да адмены смяротнай кары.
«ЕС лічыць смяротную кару жорсткім і бесчалавечным пакараннем, якое пры гэтым не перашкаджае страшным злачынствам»,— сказала яна. Мора падкрэсліла, што ў большасці краін адмена смяротнай кары была менавіта палітычным рашэннем, а затым «спатрэбілася шмат намаганняў і часу, каб пераканаць людзей у неабходнасці гэтага кроку».
«Францыя выступае супраць смяротнай кары пры любых акалічнасцях, — сказаў ён. — Адмена смяротнай кары — гэта не толькі палітычнае рашэнне, гэта першым чынам пытанне маралі і сумлення».У сваю чаргу пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры нагадаў, што пазіцыя яго краіны па гэтым пытанні непахісная.
Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Рады Еўропы. Галоўнай прычынай з’яўляецца наяўнасць у краіне смяротнай кары. Толькі з пачатку 2013 года беларускімі судамі вынесены тры смяротныя прыгаворы.