Аварыя, у якой пацярпеў дарожны рабочы, адбылася прыблізна ў 23.15 20 чэрвеня на сталічным праспекце Незалежнасці ў раёне скрыжавання з МКАД, паведамляе Tut.by.

BMW X5 рухаўся па праспекце з боку вуліцы Каліноўскага ў напрамку Уручча. Як патлумачыў 31-гадовы кіроўца, ён рухаўся па пустым праспекце з хуткасцю каля 60 км/г, калі «раптам адчуў удар і спрацавалі падушкі бяспекі».

— Трактар спыніўся ў першай паласе праспекта, дарожны працоўны выйшаў з кабіны і пачаў уборку праезнай часткі справа ад спецтэхнікі ў непасрэднай блізкасці да трактара. У гэты момант на яго здзейсніў наезд BMW X5, затым, працягнуўшы рух, уседарожнік урэзаўся ў трактар, які ад удару вылецеў на тратуар, — паведаміў AUTO.TUT.BY начальнік аддзела дазнання ДАІ Мінска Уладзімір Гайшун.

58-гадовы мужчына шпіталізаваны з пераломамі сямі рэбраў і костак таза ў цяжкім стане.

Кіроўца BMW не пацярпеў, устаноўлена, што ў момант ДТЗ ён быў цвярозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?