Кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў Літвы, Латвіі, Эстоніі ды Нямеччыны выказалі падтрымку праграме Усходняе партнёрства (УП). Яны пацвердзілі гатоўнасць падпісаць на Віленскім саміце УП дамову пра асацыяцыю і свабодны гандаль з Украінай, але для гэтага чакаюць адпаведных крокаў з боку Кіева.
Паспяховае сканчэнне перамоваў з Малдовай таксама вядзе да асацыяванага сяброўства гэтай краіны ў Еўрасаюзе.
Што датычыць Беларусі, дык Лінас Лінкявічус, Эдгар Рынкевіч, Урмас Паэт і Гвіда Вэстэрвэле «паўтарылі, што ўсе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя, тады ЕС перагледзіць сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі ў пазітыўным ключы», — гаворыцца ў заяве міністраў.