У суботу «Полацк» не адправіцца на матч 10-га тура чэмпіянату Беларусі ў першай лізе супраць «Смаргоні».

Гульцы вырашылі байкатаваць матч у сувязі з запазычанасцю па заробку. Футбалісты не атрымлівалі грошы 2,5 месяца.

АБФФ ведае аб праблеме. Федэрацыя прапанавала «Полацку» аўтобус для арганізацыі выезду. Аднак сутнасць праблемы ў затрымцы зарплаты гульцоў клуба.

Пасля трэніроўкі футбалісты раз’ехаліся па дамах.

Матч «Смаргонь» — «Полацк» павінен быў адбыцца 22 чэрвеня ў 18.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?