Вось яно!

Наша першае мерапрыемства, імпрэза, вечарынка, танцы... называйце як захочаце.

Тое, да чаго мы ішлі не адзін год мае адбыцца суботняй чэрвеньскай ноччу з 29 на 30. Менск, стадыён Трактар (не,пакуль не ўвесь:) і музыка рэгі.

Гэта не проста дыджэйскі сэт з CD або ноўтбука, гэта спецыяльна спраэктаваны гук, максімальна набліжаная да арігіналу атмасфэра ямайскай гукасістэмы, прапушчаная праз прызму беларускай рэчаіснасьці. "Пуляпы", "міксапы", даб-сірэны і іншыя фішкі – гэта ўсё цяпер у Беларусі. Ах да - вініл перадусім!

★ Да нас на госьці прыязджаюць піянэры гукасістэмнага руху Расеі – Lion Posse Soundsystem (vk.com/lionposse).

★ Нас падтрымаюць сябры, калекцыянэры вінілу – LDGrooves Crew (vk.com/ldgrooves).

★ Свае вайб-канфу пакажа лепшы дэнсхал і джангл-селектар краіны – Dimdoz (vk.com/vibeo).

Самі ж мы прэзентуем невялічкі рэліз і эксклюзіўныя трэкі.

Наступны крок у беларускім рэгі і дабе будзе зроблены ў гэтую ноч. У вас ёсьць магчымасьць зрабіць яго разам з намі.

* 2 танцпляцы (тэраса з выглядам на стадыён і побач з барчэлай)

* Пачатак а 23.00

* Кантроль на ўваходзе / абмежаваньне па ўзросьце +18

* Кошт 50 000 руб. (з флаерам і дзяўчынам 40 000, дзяўчынам з флаерам - 30ка)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?