Падчас свята кожны наведвальнік мог пазнаёміцца з народнымі русальна-купальскімі і сёмушнымі традыцыямі беларусаў, паўдзельнічаць у гульнях, забавах, карагодах, конкурсах, спевах, піша Tut.by.

Адметнай рысай мерапрыемства стала этнадыскатэка, на якой была магчымасць патанчыць беларускія народныя танцы Лявоніха, Кракавяк, Падэспань, Млын, Ва саду лі, Грачанікі, Верабей, Гапак, Мільён, 101, Полька з камандамі і інш. Таксама пад час свята кожны жадаючы мог наведаць майстар-клас па пляценню вянкоў; дэфіле–прэзентацыя народных строяў; выступленні фальклорных калектываў "Страла", "Рада", "Талака", "Кроса", "Этнасуполка" кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Сонцазварот — гэта старажытная славянская назва сонцастаяння, якая адпавядала моманту "паварота" Сонца на прырост ці на спад дня. На тэрыторыі сучаснай Беларусі і ў шматлікіх еўрапейскіх краінах дзень зімовага сонцастаяння адзначаўся як язычніцкае свята раства сонца. А Купалле ў старажытнасці лічылася святам сонца і было прымеркавана да дня летняга сонцастаяння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0