Як паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, арганізацыя такога кшталту паездак з’яўляецца распаўсюджанай сусветнай практыкай, якая дазваляе замежным дыпламатам азнаёміцца з традыцыямі, гісторыка-культурнай спадчынай, рэгіянальнымі асаблівасцямі, каларытам і славутымі мясцінамі краіны знаходжання.

21 чэрвеня паслы зрабілі экскурсію па Гродне, падчас якой наведалі каталіцкі кафедральны сабор святога Францыска, дзе праслухалі канцэрт арганнай музыкі, Барысаглебскую (Каложскую) царкву, Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.

Знаёмства з рэгіёнам працягнулася ў агратурыстычным комплексе «Гарадзенскi маёнтак «Каробчыцы». Тут для замежных дыпламатаў было арганізавана наведванне гісторыка-культурнага комплексу «Гродзенская крэпасць — Партызанскі лагер», створанага на месцы гістарычных бітваў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, а таксама праведзена экскурсія.

22 чэрвеня, у гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі і кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў усклалі кветкі да помніка ахвярам фашызму каля вёскі Навумавічы Гродзенскага раёна, устаноўленым на месцы масавых расстрэлаў 1941–1943 гадоў.

Завяршылася паездка замежных дыпламатаў па Гродзенскай вобласці наведваннем турысцка-рэкрэацыйнага парка «Аўгустоўскі канал» і экскурсійнай прагулкай на цеплаходзе па канале. Аўгустоўскі трансмежавы суднаходны канал уключаны ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Беларускія і польскія эксперты працуюць над падрыхтоўкай сумеснага дасье для прадстаўлення «Аўгустоўскага канала» ў Камітэт сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з мэтай атрымання паўнацэннага статусу аб’екта сусветнай спадчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?