Сайт WikiLeaks, які атрымаў скандальную вядомасць пасля публікацыі сакрэтных данясенняў Пентагона, Дзярждэпа і іншых дзяржаўных устаноў ЗША, выпусціў заяву пра лёс былога супрацоўніка амерыканскіх спецслужбаў Эдварда Сноўдэна, у якой паведаміў, што той накіроўваецца ў Эквадор з мэтай атрымання там палітычнага прытулку.

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж ўжо больш за год знаходзіцца ў пасольстве Эквадора ў Лондане, баючыся экстрадыцыі ў ЗША.

Як сказана ў заяве, Сноўдэн папрасіў WikiLeaks дапамагчы яму ў гарантаванні бяспекі.

У заяве прыводзяцца словы былога іспанскага суддзі Бальтасар Гарсона, які з’яўляецца юрыдычным дырэктарам WikiLeaks: «Група юрыстаў WikiLeaks і я зацікаўлены ў абароне правоў Сноўдэна Тое, што адбываецца з ім і з Джуліанам Асанжам у адплату за публікацыю сакрэтнай інфармацыі ў грамадскіх інтарэсах, з’яўляецца злачынствам супраць людзей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?