У ноч з 6 на 7 ліпеня ў аграсядзібе “Вайцюшкі” пройдзе Купалле на Нёмане. Гаспадар сядзібы, Зміцер Вайцюшкевіч чакае гасцей у суботу, 6-га: у гэты дзень, кажа музыка, госці могуць разбіць намёты, адпачываць і купацца ў Нёмане. У нядзелю ж на рацэ адбудзецца традыцыйны купальскі абрад.

“6 ліпеня ў 22 гадзіны будзе шэсце на Нёман, будзем пускаць колы, запальваць вогнішчы і скакаць праз іх пад купальскія песні ад гурту Guda. А пасля ўжо на тэрыторыі “Вайцюшкоў” пад кіраўніцтвам дзяўчат з “Гуды” чакаюцца танцы да ўпаду: ад старажытных да больш сучасных, — пералічвае “купальскія” забавы Зміцер Вайцюшкевіч. І жартаўліва дадае. — У межах Крымінальнага кодэкса”.

Наведаць Вайцюшкі і ўзяць удзел у Купаллі на Нёмне можна за 80 тысяч рублёў.

* * *

Аграсядзіба "Вайцюшкі" знаходзіцца па адрасе: Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Васілевічы, 43.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?