23 чэрвеня ў выніку залевы затапіла некалькі вуліц у Гродне.

23 чэрвеня ў выніку залевы затапіла некалькі вуліц у Гродне.

Заўтра, 25 чэрвеня, па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Гэтай ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад 11°С да 17°С, па захадзе будзе на 2 градусы цяплей,

у разгар дня на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30 .. +32°С, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах яна не перавысіць +26 .. +29°С.

У сераду, 26 чэрвеня, ноччу кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі па паўднёвым захадзе, а днём ужо на большай частцы тэрыторыі краіны. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы.

У дзённыя гадзіны магчыма выпадзенне граду і ўзмацненне ветру да моцнага парывістага.
Начны фон будзе цёплым ад +16°С да +21°С.
У разгар дня — +27..+32°С, па захадзе будзе камфортней - не вышэй за +20 .. +26°С цяпла.

27 чэрвеня кароткачасовыя дажджы пройдуць у многіх раёнах. Месцамі прагрымяць навальніцы, у асобных раёнах дажджы будуць моцнымі. Днём магчымы град і шквалістае ўзмацненне ветру. Мінімальная тэмпература паветра ў ноч на чацвер складзе +15 .. +21°С, па захадзе +12 .. +14°С; дзённы фон складзе +20 .. +27°С, па ўсходзе максімальная тэмпература паветра дасягне 28 .. +31°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?