24.06.2013 / 16:50

У Польшчы асудзілі беларуса, па віне якога ў аварыі загінулі тры чалавекі 2

Аварыя здарылася ў лістападзе 2012 на аўтадарозе нумар 8, паміж Замбравам і Беластокам.

Да пяці гадоў турмы і дзясяці гадоў забароны кіравання аўтамабілем асуджаны грамадзянін Беларусі, з-за якога ў 2012 годзе каля Ломжы загінулі тры чалавекі, паведамляе беларуская служба «Польскага радыё».

Кіроўца фуры прызнаў сваю віну і прасіў асудзіць яго на 4 гады турмы.

Трагічнае здарэнне адбылося ў лістападзе 2012 года на аўтадарозе № 8, паміж Замбравам і Беластокам. Грамадзянін Беларусі на фуры выехаў не левую паласу руху, дзе грузавік сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Загінулі тры чалавекі. Пяць чалавек, у тым ліку і сам беларус, былі параненыя.

Паводле суда, 37-гадовы кіроўца няўважліва сачыў за дарогай і не разлічыў хуткасць. Пасля ДТЗ яго змясцілі пад варту.

Прысуд пакуль не ўступіў у сілу.

0
Лепшы / Адказаць
26.06.2013 / 08:54
А мы наших братьев-россиян даже не замечаем, когда они "хулиганят". Оно-то и понятно, старший брат может и подзатыльника дать и поджопника отвесить, а вдруг деньги зажмет так вообще придется на коленях ползать.
0
Доктар / Адказаць
26.06.2013 / 16:13
Дык а дзе там мікрааўтобус?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру