Сёньня, 28 сакавіка, у 18.30 на плошчы Якуба Коласа адбыўся флэш-моб «Скінем локшыну дзяржаўных тэлеканалаў з нашых вушэй!». Ягоныя ўдзельнікі прынесьлі самаробную сьметніцу ў выглядзе тэлевізара, які «паказвае» БТ, а таксама захапілі з сабою локшыну. Некаторыя не паленаваліся яе зварыць. Некалькі хвілінаў удзельнікі недаверліва разглядалі локшыну, грэбліва яе нюхалі, а потым зь незадаволеным выглядам выкінулі яе ў сьметніцу зь лягатыпам БТ. У тэлесьметніцу ўся локшына не зьмясьцілася.

Фота з акцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0