У сувязі з зафіксаванымі ў Беларусі ўспышкамі афрыканскай свіной чумы Літва зрабіла больш жорсткім імпарт некаторых прадуктаў з нашай краіны.

Па словах кіраўніка Дзяржветхарчслужбы Ёнаса Мілюса, з Беларусі часова не будуць увозіцца прадукты жывёльнага паходжання і кармы.

Гэта ён заявіў пасля сустрэчы з прэм'ерам Альгірдасам Буткявічусам, паведамляе Delfi са спасылкай на Балтыйскую службу навінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0