Інфармацыйныя стэнды на беларускай і англійскай мовах ўжо з'явіліся на прыпынках на вуліцы Нямізе і плошчы Свабоды.
Пра гэта паведаміў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў. На іх не толькі пазначаныя маршруты руху транспарту з усімі прыпынкамі, але і славутасці сталіцы і намаляваныя схемы, якія дапамагаюць да іх дабрацца.
«Гэта дапаможа гасцям сталіцы лепш арыентавацца ў нашым горадзе. Асабліва актуальна гэта напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі — 2014. Да гэтага часу плануецца ўстанавіць каля 100 такіх інфармацыйных стэндаў», — падкрэсліў В. Шкуратаў.
У бліжэйшы час яны з'явяцца на 60 прыпынках.Акрамя таго, для зручнасці мінчан працягнецца работа па ўстаноўцы электронных табло, на якіх пазначаны час прыбыцця транспарту.