Мікалай Пінігін

Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы традыцыйна пачне новы сэзон купалаўскай “Паўлінкай” 5 верасьня.

Спэктакль купалаўцы прысьвячаюць 100-годзьдзю з дня нараджэньня народнага артыста Беларусі Зьдзіслава Стомы, які доўгі час выконваў ролі пана Быкоўскага і Пустарэвіча.

У новым сэзоне мастацкі кіраўнік тэатру Валер Раеўскі плянуе ажыцьцявіць пастаноўку сярэднявечнага дэтэктыву, рабочая назва яе “Гэта было 500 гадоў таму”. П’есу напісаў Аляксей Дудараў па матывах дакумэнтальнай аповесьці “Чорны шлях” Кастуся Тарасава.

Рэжысёр Мікалай Пінігін плянуе пачаць працу над спэктаклем паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”. Пастаноўку тэатар прысьвячае 200-годзьдзю з дня народжэньня Дуніна-Марцінкевіча, годам якога ЮНЭСКА абвясьціла 2008 год.

А з 26 кастрычніка па 10 лістапада на базе Купалаўскага тэатру пройдзе III Міжнародны фэстываль тэатральнага мастацтва “Панарама”. Фэстываль зьбярэ тэатры з 10 краінаў сьвету і прадставіць менскаму гледачу 19 найлепшых спэктакляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?