Заўтра, 27 чэрвеня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, днём у заходніх і цэнтральных раёнах пачне адбівацца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў больш прахалоднай паветранай масе.

Ноччу ў асобных раёнах, днём толькі па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі дажджы будуць моцныя. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Гэтай ноччу тэмпература паветра +10 .. +16°С, дзённая +20 .. +26°С; па ўсходзе будзе цяплей: там ноччу +17 .. +20°C, днём паветра прагрэецца да +27 .. +30°C цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?