26 чэрвеня ў Мінску адбыліся сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з пасламі Чарнагорыі, Новай Зеландыі, Босніі і Герцагавіны. Яны ўручылі кіраўніку беларускага знешнепалітычнага ведамства копіі даверчых грамат.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, на сустрэчы з паслом Чарнагорыі ў РФ і Беларусі па сумяшчальніцтве Зоранам Ёцавічам абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і турыстычнай сферах, пашырэння ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама развіцця дагаворна-прававой базы.

З паслом Новай Зеландыі ў Беларусі з рэзідэнцыяй у Маскве Хэмішам Куперам Макей абмеркаваў стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін. Удзельнікі сустрэчы згадзіліся з неабходнасцю стварэння поўнамаштабнай дагаворна-прававой базы, адзначылі зацікаўленасць у развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

У гутарцы з паслом Босніі і Герцагавіны ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Іванам Барбалічам быў абмеркаваны ўвесь комплекс пытанняў двухбаковых адносін, у тым ліку шляхі актывізацыі беларуска-баснійскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый. Разгледжаны стан і перспектывы развіцця дагаворна-прававой базы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?