Вядома, мы маем на ўвазе, што астыць павiнны не пачуцці, а вашыя цела. Кажуць, што спёка — лепшае надвор'е для сэксу. Узмакрэлая слізкая скура, вільготныя валасы, ніякіх комплексаў — нешта ў гэтым ёсць.

Але не ўвесь час! Ужо не кажучы пра тое, што гэта немалая нагрузка на арганізм. Так што уключай кандыцыянер або вентылятар і чытай пра прыемныя і сэксуальныя спосабы астудзіцца.

Конкурс мокрых футболак

Два вадзяных пісталета або распыляльніка, напоўненых халоднай вадой, — усё, што вам трэба. Такая гульня ў вайнушку не толькі астудзіць ў спякоту, але абудзіць вас і наладзіць на патрэбны эмацыйны лад — нават трошкі агрэсіўны. Не думай больш пра бюстгалтар! Нішто так не завядзе яго, як выгляд тваіх грудзей, аблепленых тонкай мокрай тканінай.

Айсберг у акіяне

Горача — дрэнна, холадна — таксама дрэнна. Трошкі холаду ў стратэгічных месцах — ідэальны варыянт. Вазьмі кубік лёду і правядзі па яго вуснах, скроні, шыі, запясці і іншым кропках пульсу (ў гэтых месцах астуджэнне найбольш эфектыўнае). А кантраст халоднага ў спякоту прымусіць яго страціць галаву. Як варыянт, гэтыя маніпуляцыі можна праводзіць з марозівам або замарожаным сокам і злізваць падталую смакату са скуры каханага.

Райская асалода

Папрасі сябра зрабіць табе масаж або нацерці цябе крэмам для цела. Алей або крэм для гэтай працэдуры папярэдне патрымай колькі гадзін у халадзільніку. Запэўніваем, гэта задавальненне ты не хутка забудзеш.

Забароненая поўнач

Пашукай у сэкс-шопе змазку з ментолом ў складзе. Змазкі шмат не бывае. Нават сама па сабе яна з'яўляецца вельмі нават прыемным дадаткам да вашых сэксуальных забаваў. Але астуджальны эфект у спякоту ў самых інтымных вашых месцах — гэта нешта! Бонус: такая змазка падоўжыць сэкс-сеанс.

Яшчэ ніжэй

Актыўна рухацца ў спякоту ой як не проста! Калі спякота становіцца невыноснай — падайце. На падлогу. Падыдзе любая, але кафля астуджае як ні адно іншае пакрыццё. Накіруйце на сябе вентылятар — рух паветра па вашых разгарачаным целам верне сілы.

Не спяшаецеся

Добры сэкс не абавязкова павінен быць бурным і палкім. Расслабся і атрымлівай задавальненне ў літаральным сэнсе гэтага слова. Чым менш руху — тым менш вылучаецца энергіі і цяпла, а значыць, тым камфортней вы абодва сябе адчуваеце.

Палічыць зоркі

Як ні круці, а халадней усё роўна будзе на вуліцы. Чаму б вам не зладзіць мройны вечар дзе-небудзь у зацішным кутку парку або за горадам? Натуральна, з захаваннем усіх засцярог у выглядзе абароны ад камароў і старонніх вачэй. Свежае паветра і адчуванне экстрыму, таму што вас вось-вось могуць заспець, дададуць порцыю разнастайнасці ў ваша сэксуальнае жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?