Белстат склаў рэйтынг раёнаў краіны па колькасці выкідаў забруджвальных рэчываў у паветра. Агулам летась было выкінута 433 тысяч тон. Пры гэтым яшчэ 2,7 мільёна тон было абясшкоджана.

Сярод самых брудных раёнаў перадусім тыя, дзе ёсць буйная прамысловасць. Наперадзе Полацкі раён, “дзякуючы” нафтаперапрацоўчаму заводу ў Наваполацку.

У разліку на кожнага жыхара Наваполацка ў паветра летась былі выкінутыя 636 кілаграмаў забруджвальных рэчываў!

А вось найлепш дыхаецца ў Хоцімскім раёне. Летась тут было выкінута ўсяго 100 тон забруджвальных рэчываў.

Раёны з самым брудным паветрам (тысяч тон забруджвальных рэчываў):

1) Полацкі (71,3)

2) Мазырскі (38,3)

3) Мінскі (33,8)

4) Гродзенскі (16,8)

5) Гомельскі (14,4)

6) Жлобінскі (13,1)

7) Чашніцкі (10,0)

8) Нясвіжскі (8,2)

9) Ваўкавыскі (7,6)

Раёны з самым чыстым паветрам (тысяч тон забруджвальных рэчываў):

1) Хоцімскі (0,1)

2) Ганцавіцкі (0,2)

Шаркаўшчынскі (0,2)

Ельскі (0,2)

Лельчыцкі (0,2)

Нараўлянскі (0,2)

7) Дзятлаўскі (0,3)

Кругляўскі (0,3)

Чэрыкаўскі (0,3)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?