Такі памер дэфіцыту закладзены ў праект бюджэту 2008 г., прадстаўлены сёньня на паседжаньні Савета Міністраў міністрам фінансаў Мікалаем Корбутам.
Кампэнсаваць заплянаваны на наступны год у памеры больш чым Br2,2 трлн. дэфіцыт бюджэту мяркуецца за кошт зьнешніх рэсурсаў. Прыбыткі кансалідаванага бюджэту Беларусі з улікам фондаў у 2008 г. прагназуюцца ў суме Br50,5 трлн. (на 13,9% больш, чым сёлета). Фонды складуць Br12 трлн. Будуць большымі і выдаткі бюджэту — Br40,8 трлн. (на 15,3% больш, чым у бягучым годзе)
На фінансаваньне рэальнага сэктару эканомікі выдаткуюць Br12,2 трлн. На бюджэтную сфэру, выплату пэнсіяў, стыпэндыяў, на разьвіцьцё аховы здароўя, адукацыі, культуры, будаўніцтва жыльля ды іншыя сацыяльна значныя мэты з будучага бюджэту прадугледжана накіраваць Br29,9 трлн. (рост у параўнаньні зь бягучым годам — 59,3%).
Сума наўпроставай дзяржпадтрымкі ў наступным годзе складзе каля Br570 млрд. Такую ж суму вылучаць на кампэнсацыю льготных падаткаў для вялікай групы прадпрыемстваў. На льготнае крэдытаваньне жыльлёвага будаўніцтва накіруюць Br346 млрд.
Сацыяльная палітыка абыдзецца будучаму бюджэту ў Br14,9 трлн.