Збеглы экс-супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн у чацвер не зарэгістраваўся на рэйс з Масквы ў Гавану, куды ён павінен быў паляцець яшчэ некалькі дзён таму.
Самалёт паляцеў ў 14:15 па маскоўскім часе.
Расійскія ўлады сцвярджаюць, што Сноўдэн знаходзіцца ў транзітнай зоне аэрапорта. Пра гэта, у прыватнасці, сказаў у аўторак прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.