«Перспектыва ўступлення Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскі саюз кіраўніцтвам рэспублікі не разглядаецца», — заявіў 26 чэрвеня начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Пра гэта паведамляе расійскае агенцтва Рэгнум.

26 чэрвеня кіраўнік камітэта па справах Еўропы Сойма Літвы Гядымінас Кіркілас, выступаючы на сустрэчы з лідарамі беларускай апазіцыі, заявіў, што «Літва вельмі чакае Беларусь у Еўрасаюзе».

У ЕС уваходзіць большасць еўрапейскіх дзяржаваў, у тым ліку самыя перадавыя ў эканамічным і тэхналагічным плане. Шэраг краін — ад Сербіі да Украіны — вызначылі далучэнне да ЕС у якасці сваёй стратэгічнай задачы. Беларусь — адзіная дзяржава на захад ад Расіі, якая арыентуецца не на ЕС, а на Маскву і Еўразійскі Саюз.

Між тым паводле апытанняў палова грамадзян Беларусі хацелі б далучэння краіны да Еўрасаюза, а не да саюза Беларусі і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?