28.06.2013 / 13:03

На прапускным пункце Меднікі (Мядзінінкай) уводзіцца электронная чарга 6

Для праходжання літоўска-беларускай мяжы на КПП Меднікі (Мядзінінкай) уводзіцца электронная чарга. Сістэма робіцца для папярэдняга выбару і рэзервавання часу праходжання транспартных сродкаў праз памежныя пункты пропуску. Зарэгістравацца для праходжання чаргі можна на сайтах www.ltsiena.lt або www.lithuanianborder.eu.

Інфармацыя пра стан чаргі абнаўляецца што 15 хвілін. Атрымаць талон на праходжанне чаргі можна на месцы з будкі на пад'ездзе да КПП. Пры адсутнасці чэргаў праезд свабодны. Адпаведна, праз кантрольна-прапускны пункт можна праехаць цяпер толькі пры наяўнасці талона, што зніжае магчымасць блытаніны з чэргамі або продажу каму-небудзь сваёй чаргі.

Упершыню гэтая паслуга была выпрабаваная на КПП «Кібартай» у канцы мая гэтага года.
Літоўскія ўлады мяркуюць, што рэзерваванне месца ў чарзе электронным спосабам дазволіць скараціць час на праходжанне мяжы і будзе цікава, у першую чаргу, міжнародным аўтамабільным перавозчыкам.

Дарэчы, пункт пропуску «Мядзінінкай» абслугоўвае значную частку легкавога, грузавога і аўтобуснага транспартнага патоку Літва — Беларусь. Чэргі ў пункце маюць сезонны характар, а таксама залежаць ад дня тыдня, святочных дзён і часу сутак.

У сезон летніх адпачынкаў і напярэдадні вялікіх святаў, а таксама ў звычайныя дні можна скарыстацца бліжэйшымі пунктамі пропуску.

0
vajs / Адказаць
28.06.2013 / 13:15
Будзе, як з польскімі візамі?
0
kаня / Адказаць
28.06.2013 / 14:05
я не знаю, что будет на литовской границе, но могу сказать, что на российско- эстонской границе эта система удобна ОЧЕНЬ! (а литовцы ездили, учились и всё слизали один к одному!..) никакой головной боли: записался и спокоен, что в назначенное время ты границу перейдёшь- переедешь!
0
Nasza Niwa / Адказаць
28.06.2013 / 15:49
Па-беларуску не «Мядзінінкай», але Меднiкi.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру