Анлайн-даследаванне праводзіла кампанія Sagami Rubber Industries Co. На яе пытанні адказалі 14,1 тыс. мужчын і жанчын ва ўзросце ад 20 да 69 гадоў.

Выявілася, што 29% нежанатых і незамужніх грамадзян лічаць свае адносіны «бессэксуальнымі». Аналагічны адказ далі 55,2% рэспандэнтаў, якія знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе.

Таксама высветлілася, што незарэгістраваныя афіцыйна пары займаюцца сэксам 4,1 разу ў месяц, а тыя, хто аформіў шлюбныя саюзы, робяць гэта толькі 1,7 разу ў месяц. Сярод прычын, чаму так адбываецца, рэспандэнты назвалі «нежаданне партнёра» і адсутнасць магчымасці займацца сэксам у штодзённым жыцці, адзначае газета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0