31.08.2007 / 17:42

Байк‑фэст «Ліда‑2007»

Фэстываль адбудзецца 14‑16 верасьня за 15 км ад гораду на тэрыторыі летніка «Сонейка».

Фэстываль адбудзецца 14‑16 верасьня за 15 км ад гораду на тэрыторыі летніка «Сонейка».

СЬВЯТОЧНАЯ ПРАГРАМА

Пятніца, 14 верасьня.

8.00 — Заезд, рэгістрацыя і расьсяленьне ўдзельнікаў Байк‑фэсту «Ліда‑2007»
18.00 — Урачыстае адкрыцьцё 1‑га Байк‑фэстывалю «Ліда‑2007»
19.00 — Рок‑канцэрт, конкурсы.

Субота 15 верасьня

10.00 — Падрыхтоўка тэхнікі
11‑12.00 — Шыхтаваньне калёны для ўдзелу ў парадзе
12.30 — Парад матацыклаў па горадзе з наведваньнем Кургану славы і Лідзкага замка
13.30 — Экскурсія па замку
14.00 — Сярэднявечнае шоў
15.30 — Вяртаньне ў лягер
19.00 — Гала‑канцэрт Фэстывалю, правядзеньне конкурсаў, дабрачыннага аўкцыёну, віншаваньне і ўзнагароджаньне пераможцаў конкурсаў і ўдзельнікаў фэсту.
23.00‑Дыскатэка

Нядзеля 16 верасьня.

12.00 — Падсумаваньне вынікаў Байк‑фэсту «Ліда‑2007»
14.00 — Закрыцьцё фэстывалю і разьезд удзельнікаў.

Для гасьцей фэстывалю прадугледжанае пражываньне ў нумарах і намётах. Колькасьць месцаў абмежаваная, таму варта паклапаціцца пра начлег загадзя.

***

Кантакты: +375 29 589 44 14 (Аляксей)

Паводле Лідзкі блог

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру