Расследаванне па крымінальнай справе аб «плюшавым дэсанце» завершана, паведаміў першы намеснік старшыні КДБ Беларусі Ігар Сяргеенка.

Адказваючы на пытанне, завершана Іншая справа, абвінавачанымі па якім праходзілі грамадзяне Беларусі Сяргей Башарымаў і Антон Сурапін, прадстаўнік КДБ адказаў: «Так, завершана». Ад іншых каментароў Ігар Сяргеенка ўстрымаўся.

Аднаматорны самалёт са шведскім экіпажам з супрацоўнікаў кампаніі Studio Total несанкцыянавана перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня 2012 года. Ён правёў у паветранай прасторы краіны прыкладна паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Мінска больш за 800 плюшавых мядзведзікаў з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што вайскоўцы і памежнікі спачатку адмаўлялі парушэнне мяжы, па гэтым факце была распачатая крымінальная справа.

«Плюшавы дэсант» таксама прывёў да кадравых перастановак у войску, а таксама выдаленню пасла Швецыі і закрыццю пасольства

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0