Як паведамляе прэс-служба віцебскай міліцыі, у мэтах эканоміі сіл і часу грамадзян
з 1 ліпеня падраздзяленнямі па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў аказваецца новая паслуга па інфармаванні грамадзян з дапамогай SMS-паведамлення на мабільны тэлефон пра гатоўнасць дакумента(пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, праязнога дакумента) да выдачы.
Кошт паслугі 1000 рублёў за паведамленне.
Для аказання паслугі па SMS-інфармаванні неабходна ў заяве на выдачу (абмен) адпаведнага дакумента ўказаць поўны нумар мабільнага тэлефона (+375 *********), на які будзе дастаўлена паведамленне, і прадставіць квітанцыю аб аплаце паслугі.
0
0
0
0
0
0