28.06.2013 / 17:05

У Лідзе на вакзале пенсіянерка трапіла пад аўтобус — відэа 2

Жанчыну вызвалялі з дапамогай дамкратаў, яе шпіталізавалі.

Гэта здарылася раніцай 27 чэрвеня, паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.

Кіроўца на канцавым пункце маршруту «Слонім-Ліда» высадзіў пасажыраў на аўтавакзале. Пасля чаго паехаў у адстойнік для запаўнення неабходных дакументаў. Як раз у гэты момант у некалькіх метрах перад «МАЗам» ішла жанчына. Габарыты аўтобуса перашкодзілі дасведчанаму кіроўцу ўбачыць яе на сваім шляху. Ён адчуў нядобрае, калі пацярпелая апынулася пад аўтобуса. Каб вызваліць жанчыну, аўтобус прыйшлося падымаць дамкратамі. Траўмаваную пенсіянерку шпіталізавалі.

0
Алесь / Адказаць
29.06.2013 / 11:13
Жах, добра калi жывая ды моцных пашкоджаньняу не атрымала.
0
Марылька / Адказаць
29.06.2013 / 18:10
А нечего дорогу в неположенном месте переходить. Парочка метров всего до зебры!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру