Савет Рэспублікі 28 чэрвеня ўхваліў праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях».

Прадстаўляў парламентарыям праект дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў.

Законапраект скіраваны на далейшае ўдасканаленне адміністрацыйнага і працэсуальна-выканаўчага заканадаўства з улікам практыкі прымянення кодэксаў і прывядзення іх палажэнняў у адпаведнасць з дзейным заканадаўствам.

У прыватнасці, у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях карэктуюцца палажэнні аб пераглядзе сістэмы адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў галіне прадпрымальніцкай дзейнасці ў мэтах забеспячэння суразмернасці адказнасці характару правапарушэння і ступені нанесенага ўрону.

У адпаведнасці з нормамі закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях барацьбы з тэрарызмам і супрацьдзеяння экстрэмізму», якім пашырана вызначэнне тэрміну «тэрарыстычная дзейнасць»,

у КоАП прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць за незаконны выраб і (ці) распаўсюджванне методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў.

У адпаведнасці з Мытным кодэксам Мытнага саюза ў новай рэдакцыі выкладаецца раздзел КоАП, якая ўстанаўлівае адміністрацыйную адказнасць за адміністрацыйныя правапарушэнні супраць мытнага рэгулявання.

Прапанаваныя законапраектам змяненні ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях удакладняюць кампетэнцыю адпаведных органаў па складанні пратаколаў і разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях з улікам правапрымяняльнай практыкі, а таксама змяненняў і дапаўненняў, што ўносяцца ў КоАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?