Мы бязмерна ўдзячныя Богу і вам за мінулы год, які мы правялі разам, сустракаючыся падчас беларускай літургіі ля алтара Пана. Год паціху падыходзіць да канца, і нас чакае апошняе спатканне.

Запрашаем на апошнюю святую імшу па-беларуску перад вакацыямі.

Імша адбудзецца 30 чэрвеня ў 14.30 у касцёле дамініканаў на Freta 8/10. Уваход праз акадэміцкае душпастырства ці праз захрыстыю.

Пасля імшы запрашаем на інтэграцыйную сустрэчу-пікнік. Запрашаем усіх беларусаў Варшавы, гасцей і жыхароў сталіцы быць разам з намі. Запрашайце сяброў і знаёмых, прыходзьце з сем’ямі. Просім прынесці нешта да пікніка — мяса да грылю, гародніну, напоі, усё, што палічыце патрэбным.

Калі з’явяцца нейкія пытанні — дадатковая інфармацыя: [email protected], +48 536 948 025.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0