31.08.2007 / 18:28

Пацяпленьне павялічвае рызыку паводак

Глябальнае пацяпленьне можа нашмат больш павялічваць рызыку ўзьнікненьня паводак, чым меркавалася раней. Такой думкі прытрымліваюцца брытанскія навукоўцы, якія публікуюць вынікі сваіх дасьледаваньняў у штотыднёвіку «Nature».

На думку экспэртаў, цяперашнія прагнозы адносна паводак ня ўлічваюць уплыў вуглякіслага газу на расьліны. Высокая канцэнтрацыя гэтага газу ў паветры азначае, што расьліны маюць цяжкасьці з паглынаньнем вады з глебы i вяртаньнем яе лішкаў у атмасфэру. А адсырэўшая зямля ня ў стане ў выпадку інтэнсіўных дажджоў паглынаць лішкі вады, што і выклікае ўзьнікненьне паводак.

Аўтар публікацыі, доктар Рычард Бэтс з брытанскага інстытуту мэтэаралёгіі, падкрэсьлівае, аднак, што гэтая нэгатыўная зьява мае адну станоўчую рысу — вільготная глеба азначае, што расьліны робяцца больш устойлівымі да засухі.

Вольга Данішэвіч, паводле wiadomosci.gazeta.pl

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру