Былая жонка экс-прэзідэнта ПАР Нэльсана Мандэлы паведаміла, што яго стан прыкметна палепшыўся.

«Я, вядома, не лекар, але магу сказаць з упэўненасцю, што ён пачуваецца нашмат лепш, чым некалькі дзён таму», — паведаміла Уіні Мадзікізела-Мандэла.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што тым не менш, стан Мандэлы ўсё яшчэ даволі дрэнны.

94-гадовы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру з 8 чэрвеня знаходзіцца ў шпіталі Прэторыі, куды яго даставілі з лёгачнай інфекцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?