У Мядзельскім раёне зачыняюць тры школы і адчыняюць адну новую.
Па словах намесьніка начальніка аддзелу адукацыі Мядзельскага райвыканкаму Тацяны Яфімавай, дзяцей з Вузлы аўтобусы цяпер будуць вазіць у Сваткаўскую СШ.
Вучні з Лук’янавіч маглі выбраць любую зь мядзельскіх школ. Як расказвае Тацяна Яфімава, усе пэдагогі з гэтых школаў атрымалі іншую працу па спэцыяльнасьці. Па яе словах, школы былі ліквідаваныя з‑за таго, што ў іх вучылася занадта мала вучняў.
Па рашэньні Менаблвыканкаму, зачыненая таксама дапаможная школа для дзяцей з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця ў Крывічах. У Старлыгах 1 верасьня адкрываецца новая школа замест старой, зьнесенай два гады таму.
0
0
0
0
0
0